:

Пра сустрэчы з бізнэс-кругамі Венесуэлы

02.12.2020 г.

У рамках развіцця супрацоўніцтва з бізнэс-кругамі краіны акрэдытацыі 1 снежня 2020 г. у Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла адбыліся сустрэчы з кіраўніцтвам венесуэльскіх кампаній Vox Analyzer, Iskro Electric Industrial, Servilogin.

У перамовах узялі ўдзел Пасол Андрэй Молчан, старшыня сходу акцыянераў ЗАТ «Белзамежбуд» Віталь Бандарык, а таксама супрацоўнікі замежустановы, адказныя за гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі магчымасці наладжвання дзелавых кантактаў і перспектывы узаемавыгаднай двухбаковай супрацы.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці