:

Аб удзеле Пасла Беларусі ў міжнароднай спецыялізаванай прамысловай выставе «ЭКСПА МЕТАЛ-2024» (Жалеза, сталь і алюміній)

18.03.2024 г.

Аб удзеле Пасла Беларусі ў міжнароднай спецыялізаванай прамысловай выставе «ЭКСПА МЕТАЛ-2024» (Жалеза, сталь і алюміній)

 

Пасол Беларусі ў Венесуэле Андрэй Молчан у якасці ганаровага госця наведаў міжнародную спецыялізаваную прамысловую выставу «ЭКСПА МЕТАЛ – 2024» (Жалеза, сталь і алюміній), якая адбылася з 13 па 16 сакавіка 2024 г. у г.Пуэрта-Ордас, штат Балівар.

 

Пасол Беларусі азнаёміўся з прадстаўленым на выставе асартыментам прадукцыі, пры гэтым правёў змястоўную гутарку з Эктарам Хасэ Сільва Эрнандэсам, прэзідэнтам Венесуэльскай карпарацыі Гаяны, і кіраўніцтвам шэрагу падначальных прадпрыемстваў адзначанай карпарацыі, а таксама даў тры разгорнутых інтэрв'ю нацыянальным («Radio Miraflores», «Globovisión») і рэгіянальным («Ciudad Guayana») СМІ Венесуэлы датычна бягучага стану і перспектыў двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці