:

Аб удзеле Пасла Беларусі ў венесуэльскай нацыянальнай выставе-кірмашы «25 гадоў Радзімы»

02.02.2024 г.

Аб удзеле Пасла Беларусі ў венесуэльскай нацыянальнай выставе-кірмашы «25 гадоў Радзімы»

 

2 лютага 2024 г. Пасол Беларусі ў Венесуэле Андрэй Молчан у якасці ганаровага госця наведаў венесуэльскую нацыянальную выставу-кірмаш «25 гадоў Радзімы», адкрыццё якой адбылося ў г.Каракасе.

 

На выставе-кірмашы быў прадстаўлены шырокі спектр венесуэльскіх вытворцаў і звязаных з імі прадпрыемстваў пераважна ў такіх галінах, як сельская гаспадарка, прамысловасць, турызм, нафтаздабыча і нафтахімія, транспарт і ваенна-прамысловы комплекс.

 

Ва ўрачыстым адкрыцці выставы-кірмаша, якое шырока асвятлялася нацыянальнымі СМІ, прынялі ўдзел Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура, яго жонка Сілія Адэла Флорэс дэ Мадура, кіраўніцтва Адзінай сацыялістычнай партыі Венесуэлы (Д’ёздада Кабэльё), віцэ-прэзідэнты і міністры – члены ўрада, а таксама прадстаўнікі ад Нацыянальнай асамблеі і ўзброеных сіл Венесуэлы.

 

Пасол Беларусі азнаёміўся з прадстаўленым на выставе-кірмашы асартыментам прадукцыі. На цэнтральнай алеі выставы-кірмаша дэманстраваўся ўзор трактара «Беларус-892», сабраны на сумесным беларуска-венесуэльскім прадпрыемстве па вытворчасці трактароў «Tractores Veneminsk».

 

Наведваючы галіновыя павільёны, Пасол правёў змястоўныя размовы з кіраўніцтвам адпаведных міністэрстваў. Так, адбыліся сустрэчы з Віцэ-прэзідэнтам па эканоміцы – Міністрам прамысловасці і нацыянальнай вытворчасці Хасэ Феліксам Рывасам Альварада, Міністрам турызму Алі Эрнэста Падронам Парэдэс, намеснікам Міністра турызму па пытаннях міжнароднага турызму – прэзідэнтам нацыянальнай турыстычнай кампаніі «Venetur S.A.» Летысіяй Гомес, Міністрам нафты Педра Рафаэлем Тэлечэа і Прэзідэнтам Міжнароднага цэнтра прадуктыўных інвестыцый Алексам Саабам.

 

 

 

 

 

 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці