Аб візіце Пасла Беларусі ў штат Мерыда
02.03.2025 г.Аб візіце Пасла Беларусі ў штат Мерыда
Пасол Беларусі ў Венесуэле Андрэй Молчан ў якасці ганаровага госця наведвае штат Мэрыда ў перыяд з 1 па 4 сакавіка 2025 г.
1 і 2 сакавіка адбыліся працоўныя сустрэчы пасла Беларусі з Губернатарам штата Хейсанам Гузманам з абмеркаваннем актуальных пытанняў двухбаковага і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. Падчас сустрэчы Пасол уручыў губернатару ліст ад Старшыні Гомельскага воблвыканкама Крупко І.I.
Разам Пасол і губернатар штата наведалі Аграіндустрыяльную выставу штата Мерыда, у тым ліку прэзентацыю беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі. Пасол падрабязна паведаміў губернатару і членам урада аб перавагах беларускіх трактароў у параўнанні з замежнай трактарнай тэхнікай, а таксама даў інтэрв'ю мясцовым СМІ.
Праведзены сустрэчы Пасла Беларусі з членамі ўрада штата Мерыда і прадпрымальнікамі сельскагаспадарчага сектара штата. Плануюцца сустрэчы Пасла з прадстаўнікамі фармакалагічнага бізнесу і іншымі сектарамі штата.