:

Аб афіцыйным візіце Пасла Беларусі ў штат Тачыра

25.03.2024 г.

Аб афіцыйным візіце Пасла Беларусі ў штат Тачыра

 

Пасол Беларусі ў Венесуэле Андрэй Молчан на чале беларускай дэлегацыі наведаў з афіцыйным візітам штат Тачыра 22-24 сакавіка 2024 г.

 

У рамках візіту Пасла Беларусі суправаджалі намеснік Генеральнага дырэктара ААТ «МТЗ» Міхаіл Каднікаў, прадстаўнікі ААТ «МТЗ» і дзелавых колаў Рэспублікі Беларусь.

 

Пасла прынялі губернатар штата Фрэдзі Берналь, мэр сталіцы штата г.Сан-Крыстабаля Сільфрэда Самбрана і іншыя афіцыйныя асобы, у тым ліку кіраўнікі арганізацый штата – Asogata, Asoganort, Agroinsumos Táchira і Fundesta.

 

Па выніках перагавораў з губернатарам Фрэдзі Берналем і кіраўніцтвам штата 23 сакавіка адбылася прэзентацыя легендарных мадэлей трактароў вытворчасці Мінскага трактарнага завода – знакамітага брэнда сусветнага трактарабудавання.

 

У рамках прэзентацыі праведзена прэс-канферэнцыя губернатара і Пасла з удзелам вядучых СМІ Венесуэлы.

 

Прэзентацыя арганізавана ўрадам штата Тачыра пры актыўным удзеле кіраўніцтва і інжынерна-тэхнічнага складу ААТ «МТЗ», а таксама Пасольства Беларусі ў Каракасе.

 

 

 

 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці