:

Аб удзеле Пасла Беларусі ў кірмашы вытворцаў кавы Венесуэлы

06.04.2024 г.

Аб удзеле Пасла Беларусі ў кірмашы вытворцаў кавы Венесуэлы

 

Пасол Беларусі ў Венесуэле Андрэй Молчан у якасці ганаровага госця наведаў нацыянальны кірмаш кавы Венесуэлы – FERIA CAFETALERA «BARQUISIMETO HUELE A CAFE 2024», які адбыўся у г.Баркісімета (сталіца штата Лара) з 4 па 6 красавіка 2024 г. На кірмашы быў прадстаўлены практычна ўвесь спектр венесуэльскіх вытворцаў кавы і звязаных з ім прадпрыемстваў.

 

У ходзе кірмашу Пасол Беларусі прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці выстаўкі, азнаёміўся з асартыментам, якасцю і ўмовамі закупак венесуэльскай кавы, правёў перагаворы з кіраўнікамі шэрага буйнейшых вытворцаў кавы і трапічнай садавіны Венесуэлы.

 

Кіраўнік беларускай дыпмісіі даў два інтэрв'ю венесуэльскім СМІ датычна двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі і Венесуэлы.

 

Пасол Беларусі правёў грунтоўную сустрэчу з Луісам Ёнасам Рэесам, алькальдам муніцыпалітэта Ірыбарэн у штаце Лара і галоўным арганізатарам кірмашу. У ходзе сустрэчы абмеркаваны шырокі пералік пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва.

 

У кірмашы прынялі ўдзел прадстаўнікі ўрада Венесуэлы, урада штата Лара, мясцовых органаў улады і ўзброеных сіл краіны, а таксама паслы дружалюбных Венесуэле дзяржаў.

 

 

 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці