Кароткатэрміновая віза (тып С) 

Дакументамі візавай падтрымкі для выдачы кароткатэрміновай ўязной візы з’яўляюцца:

для дзелавой паездкі:

хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае юрыдычнай асобай;

зварот замежнай нацыянальнай асацыяцыі міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў або іншага адпаведнага органа аб выдачы візы, які ўтрымлівае звесткі пра іншаземца і запатрабаваную візу, або дакументы, якія пацвярджаюць выкананне перавозак, – для выдачы візы члену экіпажа аўтатранспартнага сродку, які ажыццяўляе міжнародныя аўтамабільныя перавозкі пасажыраў або грузаў;

зварот замежнай нацыянальнай арганізацыі чыгуначнага транспарту або чыгуначнай арганізацыі (кампаніі), які ўтрымлівае звесткі аб іншаземцу і запатрабаванай візе, – для выдачы візы члену паязной, рэфрыжэратарнай або лакаматыўнай брыгады;

дакументы на аказанне паслуг у галіне пахавальных спраў і дакументы, якія пацвярджаюць неабходнасць дастаўкі труны с целам памерлага, урны з прахам памерлага, – для выдачы віз працаўнікам спецыялізаванай арганізацыі, якая аказвае паслугі па дастаўцы ў Рэспубліку Беларусь труны с целам памерлага, урны з прахам памерлага;

хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае прадстаўніцтвам іншаземнай арганізацыі ў Рэспубліцы Беларусь, – для выдачы віз кіраўнікам і супрацоўнікам гэтага прадстаўніцтва, прадстаўніцтваў гэтай замежнай арганізацыі ў трэціх краінах або заснавальнікам, кіраўнікам і працаўнікам іншаземнага прадпрыемства (арганізацыі), якое адкрыла дадзенае прадстаўніцтва;

♦ для удзелу у спартыўных, культурных, навуковых, адукацыйных мерапрыемствах і стажыроўках:

хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае юрыдычнай асобай;

зварот (вербальная нота) дыпламатычнага прадстаўніцтва або консульскай установы замежнай дзяржавы або міжнароднай арганізацыі, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь, які утрымлівае звесткі аб іншаземцу і запатрабаванай візе, – для выдачы віз удзельнікам мерапрыемстваў, якія арганізуе гэтае дыпламатычнае прадстаўніцтва або консульская установа замежнай дзяржавы або прадстаўніцтва міжнароднай арганізацыі; 

у выпадку рэалізацыі гуманітарных праграм, у тым ліку прадастаўлення замежнай бязвыплатнай дапамогі, арганізацыі аздараўлення дзяцей, выканання працы на бязвыплатных падставах:

хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае Дэпартаментам па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае беларускай гуманітарнай арганізацыяй, узгодненае з Дэпартаментам па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь або з іншымі упаўнаважанымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі органамі. Узгадненне робіцца ў форме ліста Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь або адпаведнага упаўнаважанага дзяржаўнага органа Рэспублікі Беларусь або грыфа ўзгаднення на хадайніцтве, засведчанага пячаткай Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь або адпаведнага упаўнаважанага дзяржаўнага органа Рэспублікі Беларусь;

для падтрымання рэлігійных сувязяў:

хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае рэлігійным аб’яднанням, узгодненае з Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. Узгадненне робіцца ў форме ліста Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў або грыфа ўзгаднення на хадайніцтве, засведчанага пячаткай Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў;

у выпадку журналісцкай дзейнасці:

паведамленне аб часовай акрэдытацыі ў Рэспубліцы Беларусь журналіста замежнага сродка масавай інфармацыі;

для паездкі па прыватных справах:

запрашэнне, аформленае падраздзяленнем па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь або інфармацыя ў замежнай установе Рэспублікі Беларусь аб выдачы дакумента аб запрашэнні іншаземца ў Рэспубліку Беларусь падраздзяленнем па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў;

дакумент аб смерці або цяжкім захворванні асобы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь – для выдачы візы іншаземцу і яго блізкім сваякам, у якога або мужа (жонкі) якога на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь цяжка захварэў альбо памёр блізкі сваяк або муж (жонка);

судовая позва;

дакумент, які пацвярджае наяўнасць уласнасці/долі ў праве на ўласнасць на жылое памяшканне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, – для выдачы візы ўладальніку жылога памяшкання і членам яго сям’і; 

хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае арганізацыяй аховы здароўя Рэспублікі Беларусь або ўмова аб аказанні платных медыцынскіх паслуг, заключаная ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку з арганізацыяй аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, – для выдачы візы асобе, маючай патрэбу ў атрыманні медыцынскай дапамогі, якая аказваецца ў Рэспубліцы Беларусь; 

хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае арганізацыяй аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, – для выдачы візы іншаземцу, які суправаджае іншаземца, які мае патрэбу ў атрыманні медыцынскай дапамогі, якая аказваецца ў Рэспубліцы Беларусь; 

хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае юрыдычнай асобай або прадстаўніцтвам іншаземнай арганізацыі ў Рэспубліцы Беларусь, – для выдачы візы члену сям’і іншаземца, які суправаджае іншаземца, які накіроўваецца ў Рэспубліку Беларусь з мэтамі ажыццяўлення дзелавой паездкі, для удзелу у спартыўных, культурных, навуковых, адукацыйных мерапрыемствах і стажыроўках, на працу;

хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае адукацыйнай установай, – для выдачы візы законнаму прадстаўніку іншаземца, які суправаджае іншаземца, які накіроўваецца ў Рэспубліку Беларусь з мэтамі ўдзелу ў конкурсных іспытах і/або залічэння ў адукацыйную установу ў Рэспубліцы Беларусь;

дакументы, якія пацвярджаюць блізкае сваяцтва або шлюбныя адносіны з грамадзянінам Рэспублікі Беларусь (пасведчанне аб нараджэнні, пасведчанне аб заключэнні шлюбу, пасведчанне аб змене імя і іншае), – для выдачы візы члену сям’і грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;

дакумент, які пацвярджае факт нараджэння на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь або прыналежнасці да беларускай нацыянальнасці, – для выдачы візы іншаземцу, які нарадзіўся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь або з’яўляецца беларусам па нацыянальнасці;

заява грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, подпіс якога засведчаны службовай асобай замежнай установы Рэспублікі Беларусь, упаўнаважанай на ажыццяўленне натарыяльных дзеянняў, – па рашэнню консульскай службовай асобы;

арыгінал даведкі аб месцы пахавання сваякоў або інфармацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа аб месцы пахавання сваякоў – для афармлення візы іншаземцу, у якога, або ў мужа (жонкі) якога на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пахаваны член сям’і, а таксама блізкім сваякам, мужу (жонцы) такога іншаземца;

на працу:

засведчаная натарыўсам копія спецыяльнага дазволу на права працоўнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь замежнаму грамадзяніну або асобе без грамадзянства, або атрыманая замежнай установай Рэспублікі Беларусь  інфармацыя аб выдачы іншаземцу спецыяльнага дазволу на права працоўнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь; 

з мэтай турызму:

хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае беларускім суб’ектам турыстычнай дзейнасці;

хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае санаторна-курортнай або аздараўленчай арганізацыяй;

хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае суб’ектам аграэкатурызму;

білет на культурнае (спартыўнае) мерапрыемства – для выдачы аднаразовай візы срокам знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь да двух сутак, – па рашэнню консульскай службовай асобы;

пацвярджэнне броні ў калектыўных і індывідуальных сродках размяшчэння, за выключэннем грамадзян дзяржаў, небяспечных у міграцыйных адносінах;

Кароткатэрміновая ўязная віза з мэтай турызму можа быць аднаразовай або двухразовай і выдаецца на тэрмін, пазначаны ў дакуменце візавай падтрымкі, але не больш чым на 30 сутак;

на вучобу [?] 

запрашэнне на навучанне, аформленае адукацыйнай установай, арганізацыяй, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы для асоб, якія скончылі ВНУ, іншай арганізацыяй і індывідуальным прадпрымальнікам, якім, у адпаведнасці з заканадаўствам, нададзена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, узгодненае з падраздзяленнем па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў, на тэрыторыі якога яна знаходзіцца, або інфармацыя аб узгадненні падраздзяленнем па грамадзянстве і міграцыі запрашэння на навучанне, якая паступіла ў замежную ўстанову.

Кароткачасовая ўязная віза на вучобу можа быць аднаразовай або двухразовай;

♦ на сталае пражыванне:

рашэнне органа ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь аб выдачы іншаземцу дазволу на сталае пражыванне.

Версія для друку