:

Пра сустрэчу Пасла Беларусі А.Молчана з прэзідэнтам Conviasa і прэзідэнтам INAC

15.04.2021 г.

15 красавіка 2021 г. адбылася сустрэча Пасла Беларусі ў Венесуэле Андрэя Молчана з намеснікам Міністра транспарту па пытаннях паветранага транспарту, прэзідэнтам найбуйнейшай венесуэльскай авіякампаніі Conviasa Рамонам Арагуаянам і прэзідэнтам Нацыянальнага інстытута грамадзянскай авіяцыі Венесуэлы (INAC) Хуанам Тэйксейра.

Падчас перамоў удзельнікі ўсебакова абмеркавалі перспектывы адкрыцця наўпроставага авіярэйсу паміж Мінскам і Каракасам. Апроч іншага, бакі прааналізавалі магчымыя памеры пасажыраплыні і грузаабароту ў абодвух кірунках.

Таксама разгледжана пытанне спрыяння венесуэльскаму боку ў падрыхтоўцы спецыялістаў грамадзянскай авіяцыі і ў тэхнічным забеспячэнні інфраструктуры аэрапортаў гэтай краіны.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці