:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Я.Шэстакова з Віцэ-прэзідэнтам Венесуэлы

12.06.2022 г.

10 чэрвеня 2022 г. у рамках візіту намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўгена Шэстакова ў Баліварыянскую Рэспубліку Венесуэла праведзена сустрэча з Віцэ-прэзідэнтам Венесуэлы Рыкарда Менендэсам.

У час размовы абмеркаваны ход выканання дамоўленасцей, дасягнутых па выніках VIII пасяджэння Беларуска-Венесуэльскай сумеснай камісіі высокага ўзроўню, якое адбылося ў снежні 2021 г. у г.Каракасе, пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у далейшай інтэнсіфікацыі супрацоўніцтва па самым шырокім спектры пытанняў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці