:

Пра сустрэчу Пасла Беларусі А.Молчана з віцэ-прэзідэнтам па пытаннях планавання Венесуэлы і міністрам прамысловасці і нацыянальнай вытворчасці Венесуэлы

10.03.2022 г.

10 сакавіка 2022 г. адбылася сустрэча Пасла Рэспублікі Беларусь у Венесуэле Андрэя Молчана з Віцэ-прэзідэнтам Венесуэлы па пытаннях планавання Рыкарда Менэндасам і міністрам прамысловасці і нацыянальнай вытворчасці Венесуэлы Хасэ Бьёморхи.

Падчас перамоў бакі абмеркавалі ход рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых у рамках VIII пасяджэння сумеснай Беларуска-Венесуэльскай камісіі высокага ўзроўню, якое адбылося ў снежні 2021 г. Асаблівая ўвага нададзена працэсу актывізацыі дзейнасці беларуска-венесуэльскіх прадпрыемстваў, а таксама першачарговым мерам па нарошчванні гандлева-эканамічнага патэнцыялу паміж краінамі.

Па выніках сустрэчы зроблена сумесная заява для прэсы.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці