:

Пра сустрэчу Пасла Беларусі А.Молчана з Генеральным сакратаром АЛБА Сачам Льёрэнці

28.04.2021 г.

28 красавіка 2021 г. адбылася сустрэча Пасла Беларусі Андрэя Молчана з Сачам Льёрэнці, Генеральным сакратаром інтэграцыйнай арганізацыі АЛБА, якая аб'ядноўвае 9 краін Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна.

У нарадзе таксама ўзялі ўдзел Старшыня Савета дырэктараў Банка АЛБА Рауль Лі Каўсі і намеснік Міністра замежных спраў Венесуэлы па пытаннях Еўропы Іван Хіль.

Бакі абмеркавалі перспектывы больш шчыльнага супрацоўніцтва як па лініі Беларусь – АЛБА, так і па лініі інтэграцыйных аб'яднанняў АЛБА – ЕАЭС.

Суразмоўцы адзначылі, што супрацоўніцтва такога кшталту будзе мець вялікі эфект у сумесным прасоўванні як палітычных, так і эканамічных інтарэсаў краін-партнёраў на міжнароднай арэне.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці