:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Молчана з Міністрам прамысловасці і нацыянальнай вытворчасці Венесуэлы

05.05.2022 г.

5 траўня 2022 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла Андрэя Молчана з Міністрам прамысловасці і нацыянальнай вытворчасці Венесуэлы Хуанам Арьясам Паласіо.

Бакі абмеркавалі ход рэалізацыі дамоўленасцей у сферы прамысловасці, дасягнутых у рамках VIII пасяджэння сумеснай Беларуска-Венесуэльскай камісіі высокага ўзроўню, якое адбылося ў снежні 2021 г. Асаблівая ўвага ўдзелена працэсу актывізацыі дзейнасці беларуска-венесуэльскіх вытворчасцей.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці