:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Молчана з намеснікам Міністра транспарту Венесуэлы

08.04.2022 г.

8 красавіка 2022 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла Андрэя Молчана з намеснікам Міністра транспарту Венесуэлы па пытаннях паветраных зносін, прэзідэнтам венесуэльскай авіякампаніі Conviasa Рамонам Арагуаянам.

У ходзе сустрэчы абмеркаваны шэраг перспектыўных праектаў узаемавыгаднага двухбаковага супрацоўніцтва. Р. Арагуаянам пацверджана гатоўнасць адкрыцця на працягу першага паўгоддзя 2022 года прамога рэйса паміж Каракасам і Мінскам, які забяспечыць пасажырскія і грузавыя перавозкі.

Бакі пацвердзілі той факт, што ва ўмовах, калі ў цяперашняй геапалітычнай сітуацыі ствараецца мноства транспартна-лагістычных перашкод, наладжванне прамых паветраных зносін паміж дзвюма сталіцамі з'яўляецца вельмі важным і своечасовым.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці