:

Пра Мінскі міжнародны кінфестываль “Лістапад”

09.09.2021 г.

20–26 лістапада 2021 г. у Мінску адбудзецца XXVII кінафестываль «Лістапад». Да ўдзелу запрашаюцца кінастудыі, тэлекампаніі, дыстрыб'ютарскія кампаніі і незалежныя прадзюсары.

Мэта кінафестывалю пазнаёміць беларускага гледача з самымі цікавымі і значнымі працамі айчынных і замежных кінематаграфістаў, чыя творчасць заснавана на агульначалавечых каштоўнасцях.

Конкурсная праграма складаецца з:

  • асноўнага конкурсу ігравога кіно,
  • асноўнага конкурсу дакументальнага кіно,
  • конкурсу моладзевага кіно «Кіно маладых»,
  • конкурсу фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лiстападзiк».

Прыём заявак ажыццяўляецца да 30 верасня 2021 г.

Падрабязней пра кінафестываль

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці