:

Пра сустрэчу Пасла Беларусі А.Молчана з намеснікам Міністра па турызме Венесуэлы

20.09.2021 г.

20 верасня 2021 г. адбылася сустрэча Пасла Беларусі ў Венесуэле Андрэя Молчана з намеснікам Міністра па турызме Венесуэлы Летысіей Гомес.

Падчас перамоў бакі абмеркавалі наладжванне шчыльнага супрацоўніцтва ў галіне турызму, у т.л. шляхам абмену візітамі профільных дэлегацый і падпісання адпаведнага пагаднення паміж дзвюма краінамі ў гэтай сферы.

Суразмоўцы таксама падкрэслілі неабходнасць найхутчэйшага адкрыцця непасрэднага рэйсу паміж Каракасам і Мінскам і дамовіліся наконт сумеснай працы ў прасоўванні гэтага пытання.

Акрамя таго, у рамках сустрэчы разгледжаны перспектывы ўдзелу беларускіх кампаній у мадэрнізацыі і будаўніцтве аб’ектаў турыстычнай інфраструктуры ў Венесуэле.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці