Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Молчана з намеснікам Міністра замежных спраў Венесуэлы
22.11.2021 г.
22 лістапада 2021 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла Андрэя Молчана з намеснікам Міністра замежных спраў Венесуэлы па справах Еўропы Даніэлай Радрыгес.
Падчас сустрэчы бакі правялі рэвізію парадку двухбаковага супрацоўніцтва, абмеркавалі ход падрыхтоўкі да правядзення VIII пасяджэння Сумеснай Беларуска-Венесуэльскай камісіі высокага ўзроўню.