:

Пра ўдзел Пасла Беларусі А.Молчана ў відэаканферэнцыі

20.05.2021 г.

20 мая 2021 г. Пасол Беларусі ў Венесуэле Андрэй Молчан выступіў у Кантынентальным форуме студэнтаў і моладзі СНД і Венесуэлы, арганізаваным у фармаце відэаканферэнцыі Арганізацыйным камітэтам моладзі і студэнтаў 200-гадовага кангрэсу народаў свету і Саветам асацыяцый па справах дзяцей і моладзі Расіі.

У мерапрыемстве таксама ўзялі ўдзел прадстаўнікі моладзевых арганізацый краін СНД, у тым ліку Беларусі (БРСМ, БРПА). У якасці ганаровых гасцей выступілі Пасол Венесуэлы ў Беларусі Франклін Рамірэс, Пасол Расіі ў Венесуэле Сяргей Мелік-Багдасараў і Пасол Венесуэлы ў Расіі Карлас Фарыа.

Падчас відэаканферэнцыі абмеркаваны магчымасці кансалідацыі намаганняў і выпрацоўкі агульнай стратэгіі ў рамках процідзеяння незаконным аднабаковым мерам, а таксама падкрэслена неабходнасць больш шчыльнага узаемадзеяння з моладдзю ва ўмовах нарастальных пагроз з боку калектыўнага Западу.

Удзельнікі форуму пацвердзілі магчымасць правядзення 200-гадовага кангрэсу народаў свету, што адбудзецца з удзелам моладзі ў г. Каракасе 21-24 чэрвеня ў рамках святкавання 200-годдзя Бітвы пры Карабоба.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці