:

Беларуская ўніверсальная таварная біржа

ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа» (БУТБ) створана ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2003 г. № 1719 «Аб Беларускай універсальнай таварнай біржы».

Да асноўных функцый біржы адносяцца:
• стварэнне ўмоў для правядзення біржавых таргоў,
• правядзенне біржавых таргоў,
• рэгістрацыя біржавых здзелак,
• арганізацыя экспертызы якасці біржавага тавару ў выпадках, прадугледжаных правіламі біржавага гандлю таварнай біржы,
• выяўленне попыту і прапановы тавараў,
• каціроўка коштаў,
• вывучэнне фактараў, якія ўплываюць на дынаміку біржавых коштаў.

У лік асноўных напрамкаў дзейнасьці біржы ўваходзяць:
• біржавыя таргі металапрадукцыяй,
• біржавыя таргі лесапрадукцыі,
• біржавыя таргі сельгаспрадукцыяй,
• біржавыя таргі прамысловымі і спажывецкімі таварамі,
• тэрміновы таварны рынак,
• разгляд спрэчак,
• інфармацыйнае абслугоўванне,
• біржавыя каціроўкі,
• вынікі таргоў,
• інвестыцыйныя праекты.

Атрымаць больш падрабязную інфармацыю пра працу Беларускай універсальнай таварнай біржы і прыняць удзел у таргах можна на
афіцыйным сайце БУТБ.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці