:

Правілы і рэгламент ўвозу раслін

Увоз раслін у Беларусь дазваляецца толькі пры наяўнасці адпаведных ветэрынарных і медыцынскіх пасведчанняў.

Усе расліны падлягаюць карантыннаму фітасанітарнаму кантролю ў месцах прыбыцця і дагляду ў месцах завяршэння мытнага афармлення, пры неабходнасці праводзіцца карантынная экспертыза.

Увоз у Беларусь раслін у паштовых адпраўленнях, а таксама ў ручной паклажы без суправаджэння фітасанітарным сертыфікатам дазволены пры ўмове, што гэтая прадукцыя не з'яўляецца пасадачным або насенным матэрыялам альбо бульбай.

Увоз харчовай бульбы ў паштовых адпраўленнях і ручной паклажы без суправаджэння фітасанітарных сертыфікатам краіны-экспарцёра забаронены.

Садавіна і ягады, пасадачны матэрыял любых раслін, гаршковыя расліны, зрэзаныя кветкі і іншы насенны матэрыял, які ўвозіцца на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, — усё гэта таксама павінна суправаджацца фітасанітарным сертыфікатам краіны-экспарцёра.

Названыя расліны павінны быць таксама вольныя ад каранцінных аб'ектаў (вольныя ад хвароб).

Увоз на тэрыторыю Беларусі збожжа і нязблжжавай сыравіны дазваляецца толькі ў адрас арганізацый, уключаных у спецыяльны пералік, зацверджаны Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

Нарэшце, падкаранцінная прадукцыя нізкай фітасанітарнай рызыкі (напрыклад, кава, чай ці сушаныя грыбы) ўвозіцца ў Беларусь без суправаджэння фітасанітарнага сертыфіката краіны-экспарцёра. Такая прадукцыя падлягае карантыннаму фітасанітарнаму кантролю ў месцах прыбыцця і дагляду ў месцах завяршэння мытнага афармлення.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці