:

Консульская служба

Консульская служба Пасольства Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла ажыццяўляе ўвесь пералік консульскіх дзеянняў, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь для дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў краіны за мяжой.

Консульскія дзеянні ажыццяўляюцца пры асабістай прысутнасці заяўніка.

Звяртаем увагу на тое, што дакументы, выдадзеныя дзяржаўнымі органамі Венесуэлы, мусяць быць апастыляваныя. У асобных выпадках таксама можа спатрэбіцца наяўнасць натарыяльна заверанага перакладу на беларускую або рускую мову (у залежнасці ад выгляду консульскага дзеяння).

Консульскі збор аплачваецца ў еўра наяўнымі грашовымі сродкамі.

Час прыёму: панядзелак — пятніца, прыём дакументаў 08:30-11:30, выдача дакументаў 13:00-15:00 .

Кансультацыя грамадзян ажыццяўляецца ў працоўны час па тэлефоне: + 58 412 321 2002.

Тэрміновая сувязь (у выходныя і святочныя дні): + 58 412 321 2002. E-mail: ven.consul@mfa.gov.by.

Да тэрміновых (экстрэмальных) сітуацыях з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь адносяцца:

  • страта пашпарта;
  • атрыманне цялесных пашкоджанняў / шпіталізацыя ў бальніцу;
  • затрыманне / арышт кампетэнтнымі органамі Венесуэлы;
  • скон / гібель грамадзяніна Беларусі ў Венесуэле;
  • выпадкі гандлю людзьмі.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці