:

Эканоміка Венесуэлы

Венесуэла — індустрыяльна-аграрная краіна з ярка выяўленай монатаварнай спецыялізацыяй гаспадаркі.

Здабыча і перапрацоўка нафты гуляюць вызначальную ролю ў эканоміцы Венесуэлы (да 95% ад усіх экспартных паступленняў краіны і чвэрць яе ВУП). Падаткі ад нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў і валютныя паступленні ад экспарту нафты дазволілі ўраду ажыццявіць рэфармаванне гаспадарчага жыцця, у тым ліку ў аграрнай сферы, гідраэнергетыцы і горназдабыўной прамысловасці, сфармаваць новыя галіны цяжкай прамысловасці (перш за ўсё металургію), пашырыць будаўніцтва прамысловых прадпрыемстваў у неразвітай усходняй частцы краіны. Тым не менш у апошнія гады праз падзенне сусветных коштаў на нафту і зніжэнне аб'ёмаў яе здабычы краіна адчувае востры дэфіцыт валюты.

Важную ролю ў эканоміцы Венесуэлы адыгрывае дзяржаўны сектар. Праведзена шырокамаштабная нацыяналізацыя ва ўсіх стратэгічных галінах прамысловасці.

У апошнія гады краіна перажывае фінансава-эканамічны крызіс. Венесуэльскія ўлады прызнаюць, што санкцыі ЗША ў спалучэнні з наступствамі пандэміі ўдарылі па ўзроўню беспрацоўя ў краіне.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці