Аб сустрэчы Пасла Беларусі Д.Дзеравінскага з Міністрам турызму Венесуэлы Д.Кабэльё Кантрэрас
25.05.2026 г.
25 мая 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла Дзмітрый Дзеравінскі правёў сустрэчу з Міністрам турызму Венесуэлы Даніэлай Кабэльё Кантрэрас, у якой таксама прыняў удзел сектаральны Віцэ-прэзідэнт па пытаннях планавання – Міністр планавання Венесуэлы Рыкарда Хасэ Менэндэс Прыета.

Падчас гутаркі абмеркавалі бягучы стан і перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы турызму. Асаблівую ўвагу надалі пытанням прадметнага вывучэння ўсяго спектру турыстычных паслуг абодвух бакоў, вызначэння найбольш прывабных маршрутаў і тэматычных напрамкаў, а таксама аптымізацыі лагістычных схем для стымулявання турыстычных патокаў паміж краінамі. Намецілі канкрэтныя крокі па актывізацыі сумеснай работы, у тым ліку развіццё прамых кантактаў паміж беларускімі і венесуэльскімі тураператарамі, абмен спецыялізаванай інфармацыяй, узаемны ўдзел у профільных выставачна-кірмашовых мерапрыемствах і далейшае пашырэнне дагаворна-прававой базы ў пазначанай сферы.
