Аб сустрэчы Пасла Дзеравінскага Д.У. з Віцэ-прэзідэнтам Венесуэлы Р.Менэндэсам
14.09.2026 г.14 верасня 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла Дзмітрый Дзеравінскі сустрэўся з сектаральным Віцэ-прэзідэнтам па пытаннях планавання – Міністрам планавання Венесуэлы Рыкарда Хасэ Менэндэсам Прыета.

Суразмоўцы падрабязна абмеркавалі ўвесь комплекс пытанняў на парадку дня двухбаковых адносін, прааналізавалі ход рэалізацыі беларуска-венесуэльскіх праектаў, перш за ўсё ў прамысловай і будаўнічай сферах, актуалізавалі планы сумесных дзеянняў дзяржаўных органаў дзвюх краін да канца бягучага года, а таксама графік правядзення мерапрыемстваў высокага ўзроўню.