Афіцыйны візіт Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскую Рэспубліку Венесуэла 14-16 ліпеня 2024 года
17.07.2024 г.Афіцыйны візіт Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскую Рэспубліку Венесуэла 14-16 ліпеня 2024 года
Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка прыбыў з афіцыйным візітам у Венесуэлу 14 ліпеня 2024 года.
Мэта візіту – абмеркаваць увесь комплекс пытанняў у гандлёва-эканамічнай сферы, выказаць цвёрдую і непахісную падтрымку Прэзідэнту Венесуэлы Нікаласу Мадура, а таксама перадаць шчырыя і цёплыя словы падтрымкі ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
У аэрапорце адбылася сустрэча Прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанкі з Міністрам замежных спраў Венесуэлы Іванам Хілем.
У Каракасе Прэм'ер-міністра Раман Галоўчанка наведаў дом-музей Сімона Балівара і ваенна-гістарычны музей “4 лютага” – маўзалей Вечнага Камандзіра Уга Чавеса на тэрыторыі ваеннай казармы “4 лютага” і ўшанаваў памяць Прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса.
Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка ўсклаў вянок да саргафага Нацыянальнага героя Венесуэлы Сімона Балівара ў Нацыянальным пантэоне Венесуэлы, пры гэтым у рамках цырымоніі зрабіў запіс у кнізе ганаровых гасцей.
Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка правёў перамовы ў пашыраным складзе з Віцэ-прэзідэнтам, міністрам планавання Венесуэлы Рыкарда Менендэсам у гістарычным будынку МЗС Венесуэлы.
Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка правёў сустрэчу з Выканаўчым Віцэ-прэзідэнтам Дэлсі Радрыгес.
Праведзена сустрэча Прэм'ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі і Прэзідэнта Венесуэлы Нікалас Мадура.
У ходзе перагавораў у МЗС, сустрэч з Выканаўчым Віцэ-прэзідэнтам і Прэзідэнтам Венесуэлы бакамі быў абмеркаваны ўвесь комплекс гандлёва-эканамічных адносін, намечаны крокі па перазапуску сумесных праектаў.
Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка сустрэўся з Першым намеснікам Старшыні Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы Педра Хасэ Інфантэ Апарысіа.
Афіцыйны візіт Прэм'ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі ў Венесуэлу завершаны 16 ліпеня 2024 г.