:

Аб афіцыйным мерапрыемстве з удзелам Пасла Беларусі з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзя вызвалення тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ад нацысцкіх захопнікаў

03.07.2024 г.

Аб афіцыйным мерапрыемстве з удзелам Пасла Беларусі з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзя вызвалення тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ад нацысцкіх захопнікаў

 

У рамках святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзя вызвалення тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ад нацысцкіх захопнікаў Пасол Беларусі ў Венесуэле Андрэй Молчан падчас урачыстай цырымоніі ўсклаў вянок да саркафага нацыянальнага героя – вызваліцеля Венесуэлы Сімона Балівара у Нацыянальным пантэоне ў г.Каракасе 3 ліпеня 2024 г.

 

У цырымоніі прынялі ўдзел Намеснік Міністра замежных спраў па супрацоўніцтве з краінамі Еўропы Карамота Гадой Кальдэрон, кіраўнікі акрэдытаваных у Венесуэле дыпламатычных місій і міжнародных арганізацый, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання Венесуэлы і грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія працуюць у сумесных праектах з Венесуэлай.

 

З нагоды Дня Незалежнасці і 80-годдзя вызвалення тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ад нацысцкіх захопнікаў Пасол Рэспублікі Беларусь у Венесуэле Андрэй Молчан прыняў удзел у спецыяльным выпуску радыёперадачы «Дыпламатычны свет» на радыёстанцыі YVKE Mundial Radio, які выйшаў у эфір 3 ліпеня 2024 г.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці