Аб візіце дэлегацыі Міністэрства навукі і тэхналогій Венесуэлы ў Мінскі гарадскі тэхнапарк
11.11.2026 г.11 лістапада 2026 года падчас афіцыйнага візіту ў Рэспубліку Беларусь, які адбыўся пры непасрэдным садзейнічанні і арганізацыйным удзеле Пасольства Беларусі ў Венесуэле, дэлегацыя Міністэрства навукі і тэхналогій Венесуэлы наведала Мінскі гарадскі тэхнапарк.

Дэлегацыю ўзначаліў намеснік Міністра па пытаннях прымянення навуковых ведаў Альберта Хасэ Кінтэра. У склад групы таксама ўвайшлі прэзідэнт навукова-тэхналагічнага парку «+Навука» Маттдзігн Медзіна і начальнік упраўлення інтэграцыі і міжнародных адносін МЗС Венесуэлы Марыліт Гомес.
Падчас рабочай сустрэчы з дэлегацыяй з Венесуэлы старшыня Асацыяцыі тэхнапаркаў і суб’ектаў інавацыйнай дзейнасці Яраслаў Грабеншчыкоў і дырэктар Мінскага гарадскога тэхнапарка Уладзімір Давідовіч азнаёмілі венесуэльскую дэлегацыю з дзейнасцю тэхнапаркаў Рэспублікі Беларусь, іх інавацыйнай інфраструктурай, мадэлямі бізнес-інкубавання і мерамі падтрымкі прадпрымальніцтва. З прэзентацыямі выступілі кіраўнікі Мінскага гарадскога, а таксама Магілёўскага і Гомельскага тэхнапаркаў.
Пры наведванні пляцовак Мінскага гарадскога тэхнапарка і яго рэзідэнтаў гасцям прадэманстравалі вытворчасць медыцынскіх вырабаў, рэагентаў і ветэрынарных прэпаратаў. Кіраўнік інжынернай школы тэхнапарка прадставіла праграмы навучання школьнікаў і навучальнае абсталяванне.
У завяршэнне візіту бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у пашырэнні супрацоўніцтва, дамовіліся аб прапрацоўцы магчымых фарматаў узаемадзеяння і фарміравання нарматыўна-прававой базы супрацоўніцтва.