Аб аказанні дапамогі пацярпелым у штаце Ла-Гуайра
30.06.2026 г.30 чэрвеня 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла Дзмітрый Дзеравінскі наведаў прыбярэжны штат Ла-Гуайра, найбольш пацярпелы ад разбуральных землятрусаў магнітудай 7,2 і 7,5, якія адбыліся 24 чэрвеня.
Падчас візіту Пасол сустрэўся з губернатарам штата Ла-Гуайра Хасэ Алехандрам Тэранам і перадаў венесуэльскаму боку гуманітарную дапамогу, сабраную намаганнямі супрацоўнікаў Пасольства Беларусі ў Венесуэле сумесна з працаўнікамі ЗАТ «ВіаСЭТрейд».
Кіраўнік штата падзякаваў за братэрскую салідарнасць, падтрымку і дапамогу, аказаную беларускім бокам пацярпелым венесуэльцам у гэту цяжкую для яго краіны гадзіну.