:

Намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўген Шэстакоў наведаў з рабочым візітам Венесуэлу.

28.05.2026 г.

27-28 мая 2026 г. адбыўся візіт намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўгена Шэстакова ў Баліварыянскую Рэспубліку Венесуэла.

 

Падчас сустрэчы з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Венесуэлы Іванам Эдуарда Хілем Пінта бакі разгледзелі пытанні палітычнага ўзаемадзеяння, правялі абмен думкамі па асноўных аспектах міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня.

 

 

 

У межах кансультацый з намеснікам Міністра замежных спраў Венесуэлы па пытаннях супрацоўніцтва з краінамі Афрыкі Юрыям Аляксандрам Пімэнтэлем Моўра абмеркавалі актуальны стан і перспектывы развіцця двухбаковых адносін паміж краінамі, уключаючы пытанні ўдасканалення дагаворна-прававой базы, супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах.

 

 

 

 

На перамовах з сектаральным Віцэ-прэзідэнтам па пытаннях планавання – Міністрам планавання Венесуэлы, сустаршынёй беларуска-венесуэльскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Рыкарда Хасэ Менэндэсам Прыета, абмеркавалі шырокае кола пытанняў, якія маюць стратэгічнае значэнне для супрацоўніцтва дзвюх краін, перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння ў прамысловай сферы.

 

 

Падчас праведзеных мерапрыемстваў венесуэльскі бок пацвердзіў гатоўнасць да рэалізацыі ўсіх раней дасягнутых дамоўленасцей, выказаў цвёрды намер паглыбляць дзелавое супрацоўніцтва і развіваць гандлёва-эканамічныя адносіны з Рэспублікай Беларусь.

 

У завяршэнне чацвёртага раўнда кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў бакі пацвердзілі нязменнасць асноўных напрамкаў узаемадзеяння, прадметна абмеркавалі і агаварылі тэрміны правядзення чарговага пасяджэння Беларуска-венесуэльскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці