:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі Дзеравінскага Д.У. з прызначаным Паслом Венесуэлы ў Беларусі М.Кастыльё

23.10.2026 г.

23 кастрычніка 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла Дзмітрый Дзеравінскі правёў сустрэчу з прызначаным Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь Мануэлем Энрыке Кастыльё Рэнхіфа.

Падчас размовы дыпламаты пацвердзілі прыхільнасць агульным прынцыпам выбудоўвання плённага ўзаемадзеяння дзвюх краін як у двухбаковым, так і шматбаковым фарматах. Абмяняліся думкамі аб стане і перспектывах далейшага развіцця ўсяго комплексу беларуска-венесуэльскіх адносін у сучасных умовах. Выказалі ўзаемнае імкненне бакоў да прадметнай актывізацыі міждзяржаўнага дыялога ў розных сферах.

Для надання дзейснай дынамікі двухбаковаму супрацоўніцтву абазначылі на бліжэйшую перспектыву прыярытэтныя напрамкі, якія патрабуюць асаблівай увагі з боку дыпламатычных місій дзвюх краін.

Пасол Дзмітрый Дзеравінскі пажадаў венесуэльскаму калегу значных поспехаў у дыпламатычнай дзейнасці ў Беларусі, а таксама запэўніў у гатоўнасці да цеснай сумеснай працы на карысць нашых брацкіх краін і народаў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці