Аб візіце Пасла Беларусі ў Венесуэле ў Пасольства Ірана ў Каракасе і яго запісу ў кнізе спачуванняў
21.05.2024 г.Аб візіце Пасла Беларусі ў Венесуэле ў Пасольства Ірана ў Каракасе і яго запісу ў кнізе спачуванняў
21 мая 2024 года Пасол Беларусі Андрэй Молчан наведаў Пасольства Ірана ў Каракасе і зрабіў адпаведны запіс у кнізе спачуванняў.
Кіраўнік беларускай дыпламатычнай місіі ў Каракасе падчас сваёй размовы з Паслом Ірана ў Венесуэле Я.Э. сп-ром Хаджатола Салтані выказаў глыбокія спачуванні дыпламатычнаму прадстаўніку Ірана ў сувязі з трагічнай гібеллю ў авіякатастрофе Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Я.Э. сп-ра Эбрахіма Раісі, а таксама Міністра замежных спраў Ірана Я.Э. сп-ра Хасейна Аміра Абдаллахіяна і іншых асоб, якія іх суправаджалі.
Пасол Беларусі выказаў словы падтрымкі і пажаданні стойкасці духу у сувязі з гэтай цяжкай стратай Амбасадзе Ірана ў Венесуэле, родным і блізкім загінулых.
Пасол Беларусі падкрэсліў, што ў нашай памяці Прэзідэнт Ірана назаўжды застанецца як вельмі прафесійны і мудры палітык, вялікі сябар Беларусі, які вельмі шмат зрабіў для ўмацавання беларуска-іранскіх адносін.
У ходзе размовы паслы Беларусь і Ірана адзначылі намер бакоў прадоўжыць беларуска-іранскае супрацоўніцтва.
Пасол Ірана падзякаваў беларускаму боку за падтрымку і салідарнасць з Іранам і яго народам.