Міжнародная летняя школа беларусістыкі
17 — 28 жніўня 2020 г. мае адбыцца 5-я Міжнародная школа беларусістыкі ў анлайн-рэжыме.
Праграмай школы прадугледжаны:
- мэтанакіраваная адукацыйная праграма для асоб, зацікаўленых у вывучэнні беларускай мовы, літаратуры, ricторыі i культуры;
- узроўневая моўная падрыхтоўка;
- лекцыі вядомых беларускіх даследчыкаў па пытаннях i праблемах сучаснага мова- і літаратуразнаўства, ricторыі i культуры Бeлapyci;
- разнастайная культурная праграма (анлайн-наведванне беларускіх музеяў, выстаў, бібліятэк i іншых культурных устаноў Беларусі, інтэрактыуныя экскypcii па пстарычных мясцінах Белapyci, тэматычныя сустрэчы з вядомымі дзеячамі беларускай культуры, навукі i мастацтва);
- атрыманне адпаведнага сертыфіката.
Дадаткова ў межах школы існуе магчымасць:
- агранізаваць заняткі па адукацыйнай праграме развіцця навыкаў валодання вуснай i пісьмовай беларускай мовай афіцыйна-справавога стылю “Беларуская мова як сродак прафесійнага развіцця дыпламатычных работнікаў” (для прадстаўнікоў дыпламатычных місій Рэспублікі Беларусь у краінах свету);
- засвоіць асобую адукацыйную праграму павышэння кваліфікацыі «Методыка выкладання беларускай мовы як замежнай (другой)» — пасля паспяховага завяршэння курса слухачы павышэння кваліфікацыі атрымаюць пасведчанне дзяржаунага ўзору;
- узяць удзел у Дзіцячай летняй школе беларусістыкі для дзяцей ва ўзросце ад 7 да 14 гадоў.
Для ўдзелу ў рабоце Школы трэба даслаць заяўку да 15 жніўня 2020 года, якую неабходна запоуніць па наступнай спасылцы.
Дадатковыя звесткі адносна арганізацыйнага ўнёску, патрэбных дакументаў можна атрымаць на сайце РІВШ i на старонцы.
Па арганізацыйных i іншых пытаннях удзелу ў рабоце школы звяртайцеся ў РІВШ (тэл. +375 (17) 213-16-80; тэл./факс +375 (17) 200-90-37; тэл./факс +375 (17) 395-79-40; эл.пошта: SkolaBel@mail.ru).