:

Палітычнае супрацоўніцтва

Венесуэла афіцыйна прызнала незалежнасць Рэспублікі Беларусь 11 студзеня 1992 г. Дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма краінамі ўсталяваліся 4 лютага 1997 г. У снежні 2006 г. адкрыта Пасольства Венесуэлы ў Беларусі, у кастрычніку 2007 г. — Пасольства Беларусі ў Венесуэле. Ад гэтага часу двухбаковае супрацоўніцтва дасягнула ўзроўню стратэгічнага партнёрства, увайшоўшы ў гісторыю беларуска-венесуэльскіх адносін як найбольш плённы перыяд: актыўна развіваецца міждзяржаўны дыялог на вышэйшым узроўні, ажыццяўляецца абмен візітамі афіцыйных дэлегацый.

Нягледзячы на геаграфічную аддаленасць, беларуска-венесуэльскія адносіны маюць сяброўскі характар і засноўваюцца на падобнасці светапоглядаў, ідэялагічных ўстановак, агульнасці ацэнкі сітуацыі па шматлікіх пытаннях міжнароднага парадку дня.

Каракас разглядае Мінск у якасці аднаго з галоўных саюзнікаў. Асаблівая роля Беларусі як стратэгічнага партнёра Венесуэлы адзначана (разам з Кітаем, Расіяй, Турцыяй і Іранам) у дзяржаўнай праграме Венесуэлы Plan de la Patria 2025 (План развіцця радзімы да 2025 года).

Істотны дадатковы імпульс далейшай актывізацыі адносін быў нададзены ў выніку назначэння кіраўнікамі абедзвюх дзяржаў і абмену візітамі іх спецыяльных пасланнікаў: 6-10 кастрычніка 2021 г. – візіт у Беларусь спецыяльнага пасланніка Прэзідэнта Венесуэлы А.Чавеса; 15-17 снежня 2021 г. – візіт у Каракас спецыяльнага прадстаўніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Венесуэле Шэймана В.У., падчас якога адбылося VIII пасяджэнне сумеснай Беларуска-Венесуэльскай камісіі высокага ўзроўню, па выніках якога дасягнуты шэраг ключавых дамоўленасцей.

Вельмі канструктыўна развіваецца ўзаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый. Супрацоўніцтва Беларусі і Венесуэлы на міжнародных пляцоўках ажыццяўляецца ў рамках ААН і Руху недалучэння. Пазіцыі абедзвюх краін супадаюць па асноўных напрамках сусветнай палітыкі, у тым ліку па пытаннях фарміравання шматпалярнага свету і неўмяшання ва ўнутраныя справы.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці