Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва
У снежні 2007 г. падпісана Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, якое залажыла юрыдычную базу эканамічнага ўзаемадзеяння дзвюх краін.
Тавары
У 2007-2010 гг. назіраўся хуткі рост беларуска-венесуэльскага тавараабароту і пашырэнне яго наменклатуры за кошт беларускага экспарту, аднак з другой паловы 2014 года фінансава-эканамічная сітуацыя ў Венесуэле стала імкліва пагаршацца па шэрагу ўнутраных і знешніх прычын, што, нягледзячы на захаванне канструктыўнага ўзаемадзеяння на вышэйшым і высокім узроўнях , адмоўна адбіваецца на двухбаковых гандлёва-эканамічных адносінах.
Дынаміка тавараабароту за 2016-2020 гг. (млн. даляраў ЗША)
Узаемны тавараабарот у 2020 годзе склаў 1,3 млн. даляраў ЗША, што складае 291,7% ад паказчыкаў 2019 года.
Агульны экспарт беларускіх тавараў у 2020 годзе павялічыўся ў 3,5 разы ў параўнанні з паказчыкамі 2019 года, склаўшы 1,1 млн. даляраў.
Імпарт з Венесуэлы ў Беларусь у студзені-лістападзе 2020 г. павялічыўся ў 1,5 разы ў параўнанні з 2019 годам, склаўшы 211,7 тыс. даляраў.
Знешнегандлёвае сальда станоўчае — 849,2 тыс. даляраў.
Паслугі
У 2020 годзе экспарт беларускіх паслуг у Венесуэлу склаў 320,0 тыс. даляраў, або 10,8% ад аб'ёму 2019 года (3,0 млн. даляраў). Аснову экспарту паслуг склалі фінансавыя паслугі (204,3 тыс. даляраў, ці 63,8% ад усіх аказаных паслуг).
Цягам апошніх гадоў адзначаецца нязменнае падзенне агульнага аб'ёму аказаных паслуг. Акрамя таго, на першае месца ў пераліку аказаных паслуг, выйшлі фінансавыя паслугі. Да гэтага на першым радку традыцыйна размяшчаліся будаўнічыя паслугі.
Імпарт паслуг у 2020 годзе склаў 62,1 тыс. даляраў, з якіх асноўная частка — 61,4 тыс. даляраў, ці 98,9% — прыпадае на іншыя справавыя паслугі.
Інвестыцыі
У дачыненні да венесуэльскіх інвестыцый у Рэспубліку Беларусь варта адзначыць, што праз агульнае паслабленне эканомікі Венесуэлы у 2020 годзе венесуэльскія інвестыцыі ў Беларусь не паступалі.
Суб'екты ГПС
У Венесуэле дзейнічаюць 4 суб'екты ГПС: СП «ВенэМінск Тракторэс», СП «МАЗВЕН», СП беларуска-венесуэльскі гандлёвы дом «Венбелком», прадпрыемства «Макінарыяс Барынас», на дзейнасць якіх у 2020 гг. аказала істотны ўплыў негатыўная фінансава-эканамічная сітуацыя ў краіне.
Беларуска-Венесуэльская сумесная камісія па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве
27-28 лістапада 2017 г. у г. Мінску адбылося сёмае пасяджэнне Беларуска-Венесуэльскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, у час якога была падпісана Праграма «Дарожная карта двухбаковага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла на сярэдне- і доўгатэрміновую перспектывы».