Консульская служба
Консульская служба Пасольства Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла ажыццяўляе ўвесь пералік консульскіх дзеянняў, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь для дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў краіны за мяжой.
Консульскія дзеянні ажыццяўляюцца пры асабістай прысутнасці заяўніка.
Звяртаем увагу на тое, што дакументы, выдадзеныя дзяржаўнымі органамі Венесуэлы, мусяць быць апастыляваныя. У асобных выпадках таксама можа спатрэбіцца наяўнасць натарыяльна заверанага перакладу на беларускую або рускую мову (у залежнасці ад выгляду консульскага дзеяння).
Консульскі збор аплачваецца ў еўра наяўнымі грашовымі сродкамі.
Час прыёму: панядзелак — пятніца, прыём дакументаў 08:30-11:30, выдача дакументаў 13:00-15:00 .
Кансультацыя грамадзян ажыццяўляецца ў працоўны час па тэлефоне: + 58 412 3333 16 68.
Тэрміновая сувязь (у выходныя і святочныя дні): + 58 412 333 16 68. E-mail: venezuela@mfa.gov.by.
Да тэрміновых (экстрэмальных) сітуацыях з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь адносяцца:
- страта пашпарта;
- атрыманне цялесных пашкоджанняў / шпіталізацыя ў бальніцу;
- затрыманне / арышт кампетэнтнымі органамі Венесуэлы;
- скон / гібель грамадзяніна Беларусі ў Венесуэле;
- выпадкі гандлю людзьмі.