Пра сустрэчу Пасла Беларусі А.Молчана з намеснікам Міністра аховы здароўя Венесуэлы
18.02.2021 г.18 лютага 2021 г. адбылася сустрэча Пасла Беларусі ў Венесуэле Андрэя Молчана з намеснікам Міністра аховы здароўя Венесуэлы Херарда Брысэньа. На сустрэчы таксама прысутнічалі прэзідэнт дзяржаўнай фармацэўтычнай кампаніі Motor Farmacéutico, генеральны дырэктар СП “ВЕНБЕЛКАМ” і прадстаўнікі ЗАТ “Белзамежбуд”.
Падчас змястоўнай гутаркі бакі абмеркавалі стан і перспектывы супрацоўніцтва ў медыцынскай сферы, а таксама ўзгаднілі далейшыя крокі ў развіцці дамоўна-прававой базы двухбаковага ўзаемадзеяння ў гэтай галіне.
