:

Аб арганізацыі галасавання асобных катэгорый грамадзян

24.12.2024 г.

Аб арганізацыі галасавання асобных катэгорый грамадзян

 

Паважаныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь!

 

Пастановай Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 23 снежня 2024 г. № 124 «Аб арганізацыі галасавання асобных катэгорый грамадзян» прадугледжана, што грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія валодаюць выбарчым правам і пастаянна жывуць за межамі Рэспублікі Беларусь, стаяць на консульскім уліку грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія аформілі выезд для пастаяннага жыхарства (аформілі пастаяннае жыхарства) за межамі Рэспублікі Беларусь і не маюць рэгістрацыі па месцы знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, маюць права прыняць удзел у галасаванні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2025 годзе на адным з пералічаных участкаў для галасавння:

 

на участку для галасавання № 24 па адрасе: г. Брэст, вул. Карла Маркса, д. 19, Брэсцкае абласное аб’яднанне прафсаюзаў;

 

на участку для галасавання № 15 па адрасе: г. Віцебск, вул. Маякоўскага, д. 1, ДУ «Цэнтр культуры “Віцебск”»;

 

на участку для галасавання № 74 па адрасе: г. Гомель, вул. Ланге, д. 17, ДУ «Гомельскі абласны грамадска-культурны цэнтр»;

 

на участку для галасавання № 14 па адрасе: г. Гродна, вул. Ажэшкі, д. 22, УА «Гродненскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы»;

 

на участку для галасавання № 61 па адрасе: г. Мінск, вул. Свярдлова, д. 30, ДУА «Гімназія № 75 г. Мінска імя Масленікава П.В.»;

 

на участку для галасавання № 84 па адрасе: г. Магілёў, вул. Бярозаўская, д.1, ДУА «Сярэдняя школа № 24 г. Магілёва імя К.М. Сіманава».

 

Для атрымання бюлетэня для галасавання грамадзянамі можа быць прад’яўлены пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, ідэнтыфікацыйная карта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, біяметрычны пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці