:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі Д.Дзеравінскага з намеснікам Міністра замежных спраў Венесуэлы Р.Пенья

06.05.2026 г.

 

6 мая 2026 г.Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла Дзмітрый Дзеравінскі правёў сустрэчу з намеснікам Міністра замежных спраў Венесуэлы па міжнародных камунікацыях, выканаўчым сакратаром Баліварыянскага альянсу для народаў нашай Амерыкі (ALBA-TCP) Рандэрам Ісмаэлем Пенья Рамірэсам.

 

 

Падчас гутаркі бакі абмеркавалі шэраг тэм двухбаковага ўзаемадзеяння з магчымасцю выкарыстання інтэграцыйнай пляцоўкі Баліварыянскага альянсу для народаў нашай Амерыкі для рэалізацыіі сумесных ініцыятыў. Асаблівая ўвага была нададзена пытанню аб патэнцыйным удзеле беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый у сельскагаспадарчым праекце «Agro ALBA», звязаным з забеспячэннем харчовай бяспекі краін альянсу і развіццём сумеснай сельскагаспадарчай вытворчасці. Вызначылі алгарытм асноўных сумесных дзеянняў, накіраваных на збліжэнне інтарэсаў бакоў у гэтай галіне.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці