:

Аб афіцыйным візіце Пасла Беларусі ў Венесуэле ў штат Тачыра

06.05.2023 г.

Аб афіцыйным візіце Пасла Беларусі ў Венесуэле ў штат Тачыра

 

6-9 мая 2023 г. Пасол Беларусі ў Венесуэле Андрэй Молчан наведаў з афіцыйным візітам штат Тачыра (забяспечвае больш за 30% нацыянальнай сельскагаспадарчай вытворчасці Венесуэлы). У паездцы Пасла суправаджалі намеснік Генеральнага дырэктара ААТ “МТЗ” М.Каднікаў і дырэктар сумеснага беларуска-венесуэльскага прадпрыемства “Белвенесалана” В.Зайцаў.
 

Пасла прынялі губернатар штата Фрэдзі Берналь, мэр сталіцы штата г.Сан-Крыстабаль Сільфрэда Самбрана, кіраўнікі шэрага муніцыпалітэтаў рэгіёну. Па выніках перагавораў з кіраўніцтвам штата была прынята сумесная заява Пасла і Губернатара, у якой вызначаны асноўныя напрамкі супрацоўніцтва паміж штатам і Рэспублікай Беларусь. Кіраўнікі Тачыры і беларускага дыппрадстаўніцтва далі сумесную прэс-канферэнцыю нацыянальным і рэгіянальным СМІ.


У ходзе візіту адбыліся дзве дзелавыя канферэнцыі, B2B сустрэчы з удзелам шырокага кола прадпрымальнікаў рэгіёну, у ходзе якіх беларуская дэлегацыя правяла прэзентацыі прамысловага, аграрнага, турыстычнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь з акцэнтам на магчымасці яго выкарыстання ў гэтым рэгіёне. Дзелавыя колы штата, галоўным чынам прыватныя прадпрымальнікі, прапанавалі свае магчымасці для супрацоўніцтва з беларускім бокам.


Беларуская дэлегацыя наведала найбольш развітыя раёны штата, якія спецыялізуюцца на сельскагаспадарчай вытворчасці з мэтай вывучэння ўмоў і характару для патэнцыяльнага выкарыстання беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі. Вызначаны асартымент і якасць аграрнай прадукцыі, у якой мог бы быць зацікаўлены беларускі бок: садавіна, агародніна, кветкі і інш.


Па выніках візіту бакі пачалі складаць канкрэтныя прапановы для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва (сярод якіх пастаўка беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання, угнаенняў, падрыхтоўка спецыялістаў, а таксама закупка агародніны, садавіны, кветак, кава для патрэб беларускага боку).


Візіт прайшоў на высокім арганізацыйным і прадстаўнічым узроўні, выклікаў шырокі рэзананс як у штаце, так і ў краіне ў цэлым, прыкметна актывізаваў цікавасць да далейшага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Венесуэлай.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці