:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі Д.Дзеравінскага з намеснікам Міністра прамысловасці і нацыянальнага гандлю Венесуэлы Х.Кастыльё

07.05.2026 г.

 

7 мая 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла Дзмітрый Дзеравінскі правёў рабочую сустрэчу з намеснікам Міністра прамысловасці і нацыянальнага гандлю Венесуэлы Хасэ Хаўерам Эрнандэсам Кастыльё і прэзідэнтам венесуэльскай карпарацыі аўтамабільнай прамысловасці «Корсааўта» Мілейдзі Андрэінай Бастыдас Мантылья.

 

 

У рэчышчы раней дасягнутых дамоўленасцяў бакі абмеркавалі шэраг арганізацыйных і тэхнічных пытанняў, звязаных з бягучай дзейнасцю сумесных прадпрыемстваў у штаце Барынас па зборцы беларускіх трактароў «ВенеМінск Трактарэс» і грузавой тэхнікі «МАЗ-ВЕН». Вызначылі шэраг сумесных задач на бліжэйшую перспектыву па актывізацыі вытворчага працэсу на гэтых прамысловых аб’ектах, намецілі правядзенне канкрэтных двухбаковых мерапрыемстваў у мэтах надання дадатковай дынамікі ўзаемавыгаднаму партнёрству ў пазначанай сферы.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці