Аб сустрэчы Пасла Беларусі з Прэзідэнтам банка АЛБА
24.04.2025 г.Аб сустрэчы Пасла Беларусі з Прэзідэнтам банка АЛБА
24 красавіка 2025 г. Пасол Беларусі ў Венесуэле Андрэй Молчан сустрэўся з Прэзідэнтам банка АЛБА Раўлем Лі Каўзі.
У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі дзелавых колаў Беларусі.
Бакі абмеркавалі пытанне аб распрацоўцы сумесна з Банкам развіцця Рэспублікі Беларусь фінансавых інструментаў для паставак беларускіх машын і абсталявання для патрэб краін-членаў Баліварыянскага альянсу для народаў нашай Амерыкі – Гандлёвага дагавора народаў (АЛБА-ГДН),
а таксама пытанне аб аказанні садзейнічання беларускага боку ў развіцці сельскагаспадарчага сектара краін-членаў гэтага альянсу.