Аб сустрэчы Пасла Беларусі Д.Дзеравінскага з Міністрам замежных спраў Венесуэлы І.Хілем Пінта
16.01.2026 г.
16 студзеня 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Дзеравінскі сустрэўся з Міністрам замежных спраў Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Іванам Эдуарда Хілем Пінта.
Падчас гутаркі беларускі дыпламат пацвердзіў поўную падтрымку і салідарнасць Рэспублікі Беларусь з народам і баліварыянскім урадам Венесуэлы ў пытаннях забеспячэння непахіснасці нацыянальных інтарэсаў і дзяржаўнага суверэнітэту. Рашуча асудзіў беспрэцэдэнтную знешнюю агрэсію ў дачыненні да мірнай дзяржавы і выказаў глыбокія спачуванні ў сувязі з гібеллю вялікай колькасці людзей у выніку начной атакі, учыненай 3 студзеня 2026 года супраць Венесуэлы.
Кіраўнік венесуэльскага знешнепалітычнага ведамства ад імя баліварыянскага ўрада выказаў словы шчырай удзячнасці Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнку за яго цвёрдую пазіцыю ў абарону суверэнітэту Венесуэлы і за прынцыповую паслядоўнасць у развіцці дружалюбнага беларуска-венесуэльскага дыялогу, не схільную кан'юнктурным праявам.
У завяршэнне сустрэчы бакамі была пацверджана ўзаемная гатоўнасць да далейшага ўмацавання плённага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў розных сферах.
