:

Аб удзеле Пасла Андрэя Молчана ў перагаворах па пытаннях прамысловай кааперацыі з Венесуэлай

12.04.2023 г.

Аб удзеле Пасла Андрэя Молчана ў перагаворах па пытаннях прамысловай кааперацыі з Венесуэлай

 

12 красавіка 2023 г. Пасол Беларусі ў Венесуэле Андрэй Молчан прыняў удзел у беларуска-венесуэльскіх перагаворах высокага ўзроўню па пытаннях прамысловай кааперацыі, якія праводзіліся з дапамогай відэаканферэнцыі. Дэлегацыі абедзвюх краін узначальвалі кіраўнікі галін прамысловасці.
 

Так, з венесуэльскага боку ў мерапрыемстве прынялі ўдзел Віцэ-прэзідэнт Венесуэлы – міністр планавання Рыкарда Менендэс, міністр прамысловасці Іпаліта Абрэу, намеснік міністра замежных спраў па справах Еўропы Франклін Рамірэс Араке, кіраўнік аўтамабільнай карпарацыі «Корсааўта» Карлас Дос Сантас, з беларускага боку – міністр прамысловасці Аляксандр Рагожнік, кіраўнікі МТЗ і МАЗ, прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання.
 

Адбыўся грунтоўны абмен думкамі па пытанню перспектыў функцыянавання зборачных вытворчасцей беларускіх трактароў і грузавікоў у Венесуэле. Бакі ўзгаднілі далейшыя крокі па развіццю супрацоўніцтва ў гэтым напрамку.

 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці