:

Пра сустрэчу Пасла Беларусі А.Молчана з Міністрам сельскай гаспадаркі, зямель, лясной гаспадаркі і працы Грэнады

25.06.2021 г.

24 чэрвеня 2021 г. па ініцыятыве грэнадскага боку адбылася сустрэча Пасла Беларусі ў Венесуэле Андрэя Молчана з Міністрам сельскай гаспадаркі, зямель, лясной гаспадаркі і працы Грэнады Пітэрам Давідам.

Падчас перамоў бакі абмеркавалі перспектвывы ўсебаковага супрацоўніцтва Беларусі і Грэнады, надаўшы асаблівую ўвагу кааперацыі ў развіцці аграпрамышленнага комплексу гэтай краіны, у т.л. шляхам паставак беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі.

Грэнадскі бок таксама выказаў зацікаўленасць у развіцці супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі ў галінах адукацыі, турызму, аховы здароўя і праінфармаваў пра хуткую акрэдытацыю ў Беларусі па сумяшчальнітцве Пасла Грэнады ў Расіі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці