:

Заява МЗС Беларусі ў сувязі з узброенай агрэсіяй супраць Венесуэлы

03.01.2026 г.

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь катэгарычна асуджае ўзброеную агрэсію, учыненую 3 студзеня 2026 года супраць суверэннай дзяржавы Венесуэла, і разглядае яе як прамую пагрозу міжнароднаму міру і бяспецы.

 

Беларускі бок заяўляе аб сваёй непахіснай падтрымцы законнага ўрада Венесуэлы і далучаецца да закліку аб тэрміновым скліканні Савета Бяспекі ААН, на які ўскладзена галоўная адказнасць за падтрыманне міру.

 

Дыпламатычная місія Беларусі ў Каракасе працуе ў штатным рэжыме, яе персанал знаходзіцца ў бяспецы. Вядзецца праца па маніторынгу сітуацыі з беларускімі грамадзянамі; інфармацыя аб экстрэмальных здарэннях з імі не паступала.

 

Рэспубліка Беларусь падкрэслівае: права венесуэльскага народа самастойна вызначаць свой лёс з’яўляецца непарушным. Ніякія формы знешняга ўмяшання, асабліва сілавога, не могуць быць апраўданыя.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці