:

Беларусь выступіла за недапушчальнасць знешняга ўмяшання ва ўнутраныя справы Венесуэлы

25.09.2025 г.

Беларусь выступіла за недапушчальнасць знешняга ўмяшання ва ўнутраныя справы Венесуэлы

Беларусь і Венесуэла пацвердзілі імкненне развіваць двухбаковыя адносіны.

 

Аб гэтым было заяўлена на сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова з Міністрам замежных спраў Венесуэлы Іванам Хілем Пінта 25 верасня 2025 г.

 

Бакі пацвердзілі імкненне развіваць адносіны, умацоўваць палітычны дыялог і пашыраць супрацоўніцтва ў эканамічнай, сацыяльнай і гуманітарнай сферах.

 

Міністры абмеркавалі правядзенне чарговага раўнда палітычных кансультацый і далейшае ўзаемадзеянне ў рамках сумеснай камісіі
па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

 

Максім Рыжанкоў падкрэсліў нязменную пазіцыю беларускай дзяржавы ў падтрымцы суверэнітэту і легітымнага ўрада Венесуэлы, недапушчальнасць знешняга ўмяшання ва ўнутраныя справы краіны.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці