Намеснік Міністра Я.Шэстакоў наведаў Пасольства Венесуэлы і пакінуў запіс у кнізе спачуванняў
12.01.2026 г.Намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўген Шэстакоў наведаў Пасольства Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Мінску і пакінуў запіс у кнізе спачуванняў у сувязі са шматлікімі ахвярамі ў выніку атакі, учыненай 3 студзеня 2026 г. супраць Венесуэлы.
Ад імя Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і ад сябе асабіста намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Беларусі выказаў шчырыя спачуванні родным і блізкім загінуўшых, а таксама пажадаў хуткага акрыяння пацярпелым.
Я.Шэстакоў падкрэсліў, што Рэспубліка Беларусь была і застаецца верным партнёрам Венесуэлы.
Беларускі дыпламат акрэсліў таксама, што любыя супярэчнасці павінны вырашацца ў рамках міжнароднага права і выключна мірным шляхам.