Аб удзеле Пасла Беларусі ва ўрачыстай цэрымоніі ўзняцця Сцяга Перамогі ў Каракасе
30.04.2025 г.Аб удзеле Пасла Беларусі ва ўрачыстай цэрымоніі ўзняцця Сцяга Перамогі ў Каракасе
30 красавіка 2025 г. Пасол Беларусі ў Венесуэле Андрэй Молчан прыняў удзел ва ўрачыстай цэрымоніі ўзняцця копіі Сцяга Перамогі на самым высокім флагштоку ў Каракасе.
Сцяг Перамогі памерам 25 на 11 метраў узняты на 35-метровым флагштоке на вышыні 2 250 метраў над узроўнем мора ў нацыянальным парку Вараіра Рэпана на прыбярэжнай горнай градзе, якая аддзяляе венесуэльскую сталіцу ад Карыбскага мора.
У рамках цэрымоніі Пасол Беларусі сустрэўся з Міністрам замежных спраў Венесуэлы Іванам Хілям, Міністрам турызму Летысіяй Гомес і Міністрам культуры Эрнэста Вілегасам, Генеральным сакратаром Баліварыянскага альянса для народаў нашай Амерыцы – Гандлёвага дагавора народаў (АЛБА-ГДН), Хорхэ Арэасай, якія разам з Паслом Рассіі ў Венесуэле Сяргеям Мелік-Багдасаравым прынялі удзел у мерапрыемстве.
У рамках цэрымоніі Міністр замежных спраў Венесуэлы Іван Хіль выступіў перад сабранымі прадстаўнікамі ўрада, узброеных сіл і грамадскасці Венесуэлы, прадстаўнікамі дыпламатычнага корпуса, падкрэсліўшы вельмі значны ўклад Беларусі ў перамогу над нацысцкай Германіяй.
У сваёй прамове Міністр замежных спраў Іван Хіль асабліва адзначыў плённую дыпламатычную дзейнасць Пасла Беларусі Андрэя Молчана для развіцця двухбаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Венесуэлай,
а таксама агучыў віншаванні Прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура да Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з нагоды Дня Перамогі.