Аб удзеле Пасла Беларусі ў кірмашы вытворцаў кавы Венесуэлы
24.03.2023 г.Аб удзеле Пасла Беларусі ў кірмашы вытворцаў кавы Венесуэлы
Пасол Беларусі ў Венесуэле Андрэй Молчан у якасці ганаровага госця наведаў нацыянальны кірмаш кавы Венесуэлы – FERIA CAFETALERA "BARQUISIMETO HUELE A CAFE 2023", які адбыўся у г.Баркісімета (сталіца штата Лара) з 23 па 25 сакавіка 2023 г. На кірмашы быў прадстаўлены практычна ўвесь спектр венесуэльскіх вытворцаў кавы і звязаных з ім прадпрыемстваў.
Ва ўрачыстым адкрыцці выставы, якое шырока асвятлялася нацыянальнымі і мясцовымі СМІ, прыняло ўдзел кіраўніцтва профільнага міністэрства, мясцовых органаў улады, паслы дружалюбных Венесуэле дзяржаў.
У ходзе кірмашу Пасол А.Молчан азнаёміўся з асартыментам, якасцю і ўмовамі закупак венесуэльскай кавы, правёў перамовы з кіраўнікамі шэрагу найбуйнейшых вытворцаў кавы і трапічнай садавіны Венесуэлы.
Кіраўнік беларускай дыпмісіі даў серыю інтэрв'ю венесуэльскім СМІ, датычна двухбаковых адносін Беларусі і Венесуэлы. З боку фермераў Венесуэлы выказана зацікаўленасць у наладжванні цеснага супрацоўніцтва з Беларуссю ў аграпрамысловай сферы.
Пасол А.Молчан правёў грунтоўную сустрэчу з Луісам Ёнасам Рэесам, кіраўніком (алькальдам) найбольш значнага ў эканамічным плане і па колькасці насельніцтва муніцыпалітэта Ірыбарэн у штаце Лара і галоўным арганізатарам кірмашу. У ходзе сустрэчы абмеркаваны шырокі пералік пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, які ўключаў магчымасці нарошчвання паставак сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання, угнаенняў, насення бульбы, навучання спецыялістаў у ВНУ Беларусі для патрэб аграрнага сектара штата, перспектывы закупак кавы, трапічнай садавіны і сельскагаспадарчай сыравіны для спажыўцоў у Рэспубліцы Беларусь.
Па выніках сустрэчы намечаны шэраг канкрэтных пытанняў, на якіх бакі дамовіліся сканцэнтравацца ў бліжэйшай перспектыве.
Акрамя таго, у ходзе візіту ў Баркісімета адбыліся перагаворы па гандлёва-эканамічнай тэматыцы з дырэктарам дэпартамента ўрада штата Лара па міжнародных пытаннях Вільямам Малданада.