:

Пра ўдзел Пасла Беларусі А.Молчана ў імпрэзе, прысвечанай 80-годдзю пачатку ВАВ

23.06.2021 г.

22 ліпеня 2021 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у Венесуэле Андрэй Молчан сумесна з Паслом Расіі ў Венесуэле Сяргеем Мелік-Багдасаравым правёў імпрэзу, прысвечаную 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайне. У якасці ганаровага госця прысутнічаў Міністр экасацыялізму Венесуэлы Хосуэ Лорка Вега.

У сваім звароце да прысутных Пасол Молчан зрабіў акцэнт на тым, што гэтая трагічная дата ў гісторыі савецкіх народаў павінна служыць урокам ўсім цяперашнім і будучым пакаленням жыхароў Зямлі. Ён таксама падкрэсліў бясспрэчны ўнёсак беларускага народа ў перамогу над фашысцкай Германіяй і адзначыў неабходнасць кансалідацыі сіл з Расіяй, Венесуэлай і іншымі дружалюбнымі краінамі ў супрацьдзеянні непрыкрытаму і амаральнаму ціску Захаду на незалежнасць і суверэнітэт дзяржаў, якія абралі свой шлях развіцця.

У памяць аб трагічных падзеях тых часоў удзельнікі ўшанавалі загінулых герояў хвілінай маўчання і запусцілі белыя папяровыя караблікі.

Па заканчэнні афіцыйнай часткі, кіраўнік беларускай дыпмісіі сустрэўся з навучэнцамі Еўразійскага інстытута для Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна, абмеркаваўшы з генеральным дырэктарам гэтага інстытута Сэсарам Рамасам Седэньа магчымасць іх накіравання на навучанне ў Беларусь.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці