:

Аб паездцы Часовага Паверанага ў справах Беларусі ў Венесуэле ў штат Барынас

07.08.2025 г.

Аб паездцы Часовага Паверанага ў справах Беларусі ў Венесуэле ў штат Барынас

 

7 жніўня 2025 г. адбылася паездка Часовага Паверанага ў справах Беларусі ў Венесуэле Аляксандра Шкатулава ў штат Барынас.

 

У ходзе паездкі Часовы Павераны наведаў два сумесныя беларуска-венесуэльскія прадпрыемствы – СП «МАЗ-ВЕН» і СП «ВенеМінск Тракторэс».

 

У ходзе наведвання прадпрыемстваў беларускі дыпламат азнаёміўся з гатовай прадукцыяй прадпрыемстваў – самазваламі МАЗ і трактарамі МТЗ.

 

Праведзены перагаворы беларускага дыпламата з прэзідэнтам СП «МАЗ-ВЕН» Кармэн Ідальга і генеральным дырэктарам СП «ВенеМінск Тракторэс» Хесусам Навара.

 

У ходзе перагавораў прадстаўніком дыпламатычнай місіі Беларусі адзначана выбітная роля Прэзідэнтаў Беларусі і Венесуэлы Аляксандра Лукашэнкі і Уга Чавеса ў стварэнні гэтых прадпрыемстваў. Пры гэтым бакамі абазначана неабходнасць абавязковага захавання і паспяховага функцыянавання названых прадпрыемстваў.

 

Кіраўніцтва і працоўныя прадпрыемстваў паведамілі аб сваім намеры працягваць зборку самазвалаў і трактароў на канвеерах двух прадпрыемстваў, адзначыўшы пры гэтым высокі ўзровень якасці беларускай прадукцыі.

 

У рамках паездкі ў штат Барынас Часовы павераны ў справах Беларусі ў Венесуэле аддаў даніну павагі малой Радзіме Уга Чавеса – пабываў у пасёлку Сабанета, наведаўшы помнік, устаноўлены ў памяць аб Уга Чавесе, а таксама дом-музей сям'і Чавес-Фрыяс, у якім прайшло дзяцінства Вечнага Камандантэ Уга-Чавеса.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці